7 траўня 2024, aўторак, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парубій: Мы разбілі план Пуціна аб Украіне

2
Парубій: Мы разбілі план Пуціна аб Украіне

Планы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна адносна Украіны ішлі значна больш далёка, чым тое, што мы маем на сённяшні дзень.

Пра гэта ў інтэрв'ю Цензор.НЕТ завіў экс-сакратар СНБА, віцэ-спікер парламента Андрэй Парубій.

"Будучы сакратаром СНБА, я бачыў нашую місію ў тым, каб абараніць дзяржаву. І я лічу, што мы разбілі план Пуціна аб Украіне. Пра гэта, маючы тую базу звестак выведкі, якая ў мяне была, я магу казаць цвёрда. Ягоныя планы ішлі значна больш далёка, чым частка Данецкай і Луганскай абласцей. Нам давялося прымаць рашучыя і неймаверна нестандартныя рашэнні. Некаторыя кажуць: "Патрэбныя былі прафесійныя вайскоўцы". Так, але часта патрэбныя былі настолькі нестандартныя рашэнні, што ў сістэму вайсковага мыслення яны ніяк не маглі ўкладвацца... Дарэчы, ведаеце, што адно з патрабаванняў НАТА - цывільнае кіраванне сферай бяспекі. Не войскам, тут патрэбныя генералы, а сферай бяспекі. Таму, што гэта вельмі комплексная сфера і тут толькі вайсковага вопыту мала. Таму не трэба здзіўляцца, што грамадзянскія валанцёры куды больш эфектыўныя ў забеспячэнні добраахвотнікаў і вайскоўцаў, чым генералы", - адзначыў Парубій.

Ён таксама дадаў, што без рашучай перамогі над карупцыяй Украіне цяжка будзе перамагчы ў вайне.

"Калі тут, у крэсле віцэ-спікера, я стаўлю перад сабой нейкія заданні і вызначаю мэты, то лічу, што акрамя бяспекі і абароны трэба зрабіць усё магчымае для перамогі над карупцыяй. Хоць, вядома, я ўсведамляю: гэта з'ява, якую не так проста перамагчы. Але прыкладаць усе намаганні - трэба. І я бачу велізарную перавагу ў тым, што ў Раду прыйшла большасць новых людзей. І адчуваю, што ёсць неабходная глеба для таго, каб праводзіць змены , - сказаў віцэ-спікер ВР.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках