6 траўня 2024, панядзелак, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынаходніца міні-спадніцы атрымала тытул дамы

Вынаходніца міні-спадніцы атрымала тытул дамы

Брытанскі мадэльер Мэры Куант ганаравалася званнем за ўклад у развіццё індустрыі моды.

Мэры Куант (Mary Quant), якую называюць вынаходніцай міні-спадніцы, атрымала тытул дамы (аналаг рыцарскага тытула для жанчын). Аб гэтым паведамляецца ў штогадовым дакладзе New Year Honours, які складае каралева Лізавета II, піша Lenta.ru.

Акрамя таго, тытулам дамы ганараваліся акцёрка Крысцін Скот Томас (Kristin Scott Thomas), вядучая BBC Эстэр Ранцэн (Esther Rantzen) і паэтка Кэрал Эн Дафі (Carol Ann Duffy). Рыцарскія тытулы атрымалі акцёр Джон Вінцэнт Херт (John Vincent Hurt) і адзін са стваральнікаў віягры, хімік Сайман Фрэйзер Кэмпбэл (Simon Fraser Campbell).

Спіс New Year Honours складаецца штогод з 1890 года. У розныя гады каралева Вялікабрытаніі даравала тытулы рыцараў і дам спеваку Элтану Джону, мадэльеру Вівьен Вествуд, Анджэліне Джолі, Захе Хадыда, акцёру Шону Конэры і іншым.

Фота: Pierre Verdy/AFP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках