7 траўня 2024, aўторак, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры лічаць Раналду фаварытам у барацьбе за «Залаты мяч»

3
Букмекеры лічаць Раналду фаварытам у барацьбе за «Залаты мяч»

Цырымонія ўзнагароджання лепшага футбаліста свету пройдзе ў Швейцарыі 12 студзеня 2015.

Букмекерскія канторы ўпэўненыя, што партугальскі футбаліст мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду з'яўляецца бясспрэчным фаварытам у барацьбе за прыз лепшаму гульцу свету 2014 года паводле версіі ФІФА - «Залаты мяч», паведамляе АиФ.

Каэфіцыент на тое, што менавіта лідар зборнай Партугаліі ў другі раз запар стане ўладальнікам самага ганаровага індывідуальнага трафея ў футболе складае ўсяго толькі 1,2. Роўна ў столькі разоў больш за першапачатковую суму стаўкі можна будзе атрымаць паставіўшы на Крышціяну і адгадаўшы.

Другім фаварытам у букмекераў лічыцца галкіпер зборнай Нямеччыны і мюнхенскай «Баварыі» Мануэль Ноер. Каэфіцыент на ягоную перамогу складае 3,5. За яго кажа падтрымка многіх функцыянераў ФІФА і званне чэмпіёна свету, якое ён заваяваў з Бундэсцім летам 2014 года ў Бразіліі. Калі ён пераможа, то стане толькі другім брамнікам у гісторыі пасля савецкага галкіпера Льва Яшына, які атрымаў «Залаты мяч».

Як паведамляе сайт bettingexpert, аўтсайдарам у барацьбе за званне лепшага футбаліста свету з'яўляецца трэці прэтэндэнт, чатырохразовы ўладальнік «Залатога мяча», аргентынскі форвард гішпанскай «Барселоны», Ліянэль Месі. Нягледзячы на гульню ў фінале мундыялю і сярэбраныя медалі чэмпіянату свету, ягоныя шанцы расцэньваюцца букмекерскімі канторамі, як 1 да 17.

Нагадаем, што ў мінулым годзе «Залаты мяч» атрымаў Крышціяну Раналду. У фінальную тройку тады таксама патрапіў і Ліянэль Месі. Трэцім прэтэндэнтам быў француз Франк Рыберы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках