2 траўня 2024, Чацвер, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец прадставіў «Беларускую глыбiню» ў Варшаве

1

У Беларускім Доме (Варшава) прайшла прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца «Беларуская глыбіня».

Як адзначыў сам аўтар, ідэя напісаць кнігу ўзнікла падчас суду за «Плошчу», на якім былы палітвязень быў накіраваны на тры гады ў спэцкамэндатуру ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна (Берасцейская вобласць). Кніга ўключае ў сябе серыю эсэ аб беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавых асобах і палітвязнях, а таксама месцы, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

«У Малым Сітне была вёска, былі людзі, была вакол прырода. Цяпер я проста ў цаглянай скрынцы. Выхаду практычна няма. Што я тут напішу? Але ў Госпада быў свой план. Па-першае 100 чалавек асуджаных. І кожны з гэтых 100 чалавек - гэта кніга. Па-другое, я запатрабаваў раз у тыдзень магчымасць наведваць царкву ў Пружанах за 6 кіламетраў. І высветлілася, што бацюшка ў царкве, у якую я ездзіў - беларускамоўны чалавек, у якога хор спявае «Магутны божа». І вось гэты бацюшка, кожны раз калі мне трэба было ехаць у царкву падбіраў новага чалавека з машынай, хто мог бы мяне адвесці або да знаёмага кіроўцы саджаў яшчэ аднаго чалавека з якім я мог бы пагаварыць. Такім чынам мне забаронена было размаўляць з людзьмі ў Пружанах. Я не мог з імі сустрэцца ніяк. Але кожную паездку я 15 хвілін размаўляў з лепшымі людзьмі Пружанаў і раёна.

Пасля ад'езду з Пружанаў я абзавёўся 100 новымі нумарамі, якія ніколі б не атрымаў калі б не сеў. Гэтым людзям прысвечаная частка артыкулаў. Трэцяе - гэта была праца. Спачатку ўсё выглядала вельмі дрэнна. У мяне была праца грузчыка. Мне трэба было насіць запчасткі ад сельска-гаспадарчай тэхнікі на прылавак. Высветлілася, што на гэты склад прыходзяць галоўныя інжынеры, механізатары, кіраўнікі ўсіх калгасаў Пружанскага раёна і наваколля. Таму я пазнаёміўся з калгаснымі інжынерамі, якія глядзяць Белсат, з кіраўнікамі калгасаў, якія таемна чытаюць Хартыю і нават пакідаюць каментары. У мяне была аўдыторыя, якой не было ў 2010 годзе», - распавёў аўтар на сустрэчы ў Беларускім Доме (Варшава).

Севярынец адзначыў, што вокладка вельмі добра характарызуе беларусаў, пра якія напісана кніга, што яны вельмі «глыбокія» людзі: «На вокладцы намаляваны калодзеж, але ты глядзіш у глыбіню і бачыш неба, нават дрэвы растуць. Так і беларусы, калі паглядзець у глыбіню - здаецца ўсё чорна, дрэнна, глыбока, а ў рэальнасці мы ўбачым неба».

Павел Севярынец - беларускі палітык, былы палітвязень і публіцыст. Аўтар кніг «Нацыянальная ідэя: Фенаменалогія Беларусі» (2005), «Лісты з лесу» (2007), «Брату» (2007), «Люблю Беларусь: 200 феноменаў нацыянальнай ідэі» (2008).

Фота: charter97.org

Фота: charter97.org

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках