2 траўня 2024, Чацвер, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцах Менска раздалі 11 тысяч стужак з арнаментам

58
На вуліцах Менска раздалі 11 тысяч стужак з арнаментам

Больш за 11 тысяч стужачак з беларускім арнаментам раздалі 6 снежня мінакам на вуліцах Менска.

Акцыю "Пазнач сябе беларусам" арганізавала аб'яднанне "Арт Сядзіба", піша БелаПАН.

Каля 100 валанцёраў больш чым у двух дзясятках ажыўленых пунктаў сталіцы раздалі да пяці тысяч метраў арнаментальнай стужкі. Як паведамляюць удзельнікі акцыі, большасць людзей, незалежна ад іх узросту, пазітыўна ўспрынялі акцыю, з задавальненнем бралі стужачкі і прымацоўвалі іх на адзенне, на сумкі, аўтамабілі і г.д.

Як адзначыў адзін з удзельнікаў акцыі Франак Вячорка, было вельмі прыемна бачыць, як людзі рознага ўзросту - дзеці, моладзь, пажылыя - вельмі добра рэагавалі на стужачкі з беларускім арнаментам.

Акцыя была азмрочаная інцыдэнтам у раёне сталічнага Камароўскага рынку, дзе падчас раздачы стужачак затрымалі дырэктара "Арт Сядзібы" Паўла Белауса, грамадскага актывіста і журналіста Франака Вячорку, а таксама фатографа Уладзіміра Грыдзіна. Яны былі затрыманыя недзе ў поўдзень, калі каля іх сабралася занадта шмат людзей, якія пажадалі атрымаць стужкі з арнаментам. Міліцыянты сказалі, што ім патэлефанавалі і паведамілі аб акцыі, якая праводзіцца.

У аддзяленні міліцыі Савецкага РУУС ва ўдзельнікаў акцыі ўзялі тлумачэнні, пасля чаго адпусцілі. Пратаколы ў дачыненні да іх не складаліся. Каля 30 стужачак з арнаментам засталіся ў міліцыі.

Арганізатары маюць намер і далей праводзіць падобныя акцыі.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках