20 траўня 2024, панядзелак, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Россия сегодня» будзе базавацца ў Беларусі

19
«Россия сегодня» будзе базавацца ў Беларусі

У Беларусі адкрыецца карэспандэнцкі пункт прадпрыемства «Международное информационное агентство «Россия сегодня».

Адпаведная пастанова Савета міністраў №1127 ад 3 снежня апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелаПАН.

Міністэрству замежных спраў Беларусі даручана выдаць пасведчанне аб адкрыцці карпункта агенцтва тэрмінам дзеяння на тры гады.

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня» было створанае на базе інфармагенцтва РІА «Новости», ліквідаванага ўказам прэзідэнта РФ Уладзімірам Пуціным ў снежні 2013 года. Згодна з указам, асноўным напрамкам дзейнасці агенцтва «Россия сегодня» павінна стаць асвятленне за мяжой дзяржаўнай палітыкі Расеі і расейскага грамадскага жыцця. Генеральным дырэктарам новага агенцтва прызначаны вядучы тэлеканала «Россия 1» Дзмітрый Кісялёў.

Варта адзначыць, што Дзмітрый Кісялёў, які быў у 1990-х гадах прадстаўніком незалежнай журналістыкі, з прыходам у 2005 годзе на дзяржаўны тэлеканал «Россия» пачаў адкрыта падтрымліваць дзяржаўную палітыку, партыю «Единая Россия» і Уладзіміра Пуціна. Ён вядомы шэрагам адыёзных рэпартажаў, у тым ліку пра апошнія падзеі ва Украіне.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках