19 траўня 2024, Нядзеля, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месцы культурнага цэнтру «Арт-Сядзіба» адкрылі сэкс-шоп

3
На месцы культурнага цэнтру «Арт-Сядзіба» адкрылі сэкс-шоп

7 снежня пад назвай «Сардэчна запрашаем ці Староннім уваход забаронены» ў былым памяшканні культурнай пляцоўкі «Арт-Сядзіба» адбылося адкрыццё сэкс-шопа.

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

З Інструментальнага завулку ў Менску «Арт-Сядзіба» вымушана выехала 1 траўня 2014 года. Прычым установа ўпарта змагалася за месца, але дарэмна. Доўгі час пасля гэтага памяшканне было пустое. Так і не размясціўся ў ім швейны цэх, як сцвярджалі ўладальнікі будынка - «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў». Затое 7 снежня ў памяшканні адбылося ўрачыстае адкрыццё сэкс-шопа.

У сэкс-шопе ведаюць, што раней у гэтым памяшканні знаходзіўся беларускі культурны цэнтр, але сваёй віны ў гэтым не бачаць:

«Гэта памяшканне доўга пуставала. Нікога іншага не знайшоўшы, прапанавалі нам зняць у арэнду. У нас тут эратычная бялізна, спецыяльныя тавары эратычнага характару. Мы іх не прадаём тут, у нас прэзентацыйная зала. Адпраўляем кур'ерам або поштай».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках