29 красавiка 2024, панядзелак, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацярынскі капітал будуць выплачваць адзін раз на сям'ю

13

Журналісты разбіраліся, як будзе працаваць новая праграма падтрымкі шматдзетных сем'яў.

Аб увядзенні мацярынскага капіталу, як у Расеі (падрабязней гл. артыкул «А як у іх»), нашы чыноўнікі загаварылі ў мінулым годзе. І вось ужо з 1 студзеня 2015 года гэта праграма запрацуе і ў нас. Сутнасць яе ў наступным: кожная сям'я, у якой нараджаецца трэцяе або наступнае дзіця, зможа атрымаць буйную аднаразовую выплату ад дзяржавы - 10 тысяч даляраў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Дарэчы, цяпер у Беларусі прыкладна 60 тысяч шматдзетных сем'яў. У Менску жыве крыху больш за 9200 такіх сем'яў, і ў 70% з іх - трое дзяцей.

У Расеі грошы выдаюць пры нараджэнні другога дзіцяці

А на рукі ўсю суму можна атрымаць праз тры гады.

У нашых суседзяў праграма мацярынскага капіталу дзейнічае з 2007 года, і ад беларускай яна адрозніваецца даволі моцна. Атрымаць буйную аднаразовую дапамогу ад дзяржавы могуць тыя сем'і, у якіх з'яўляецца другое або наступнае дзіця (але, і як у нас, мацярынскі капітал выплачваюць толькі адзін раз).

На банкаўскі рахунак гэтыя грошы не кладуць. Замест гэтага мама ці тата атрымліваюць спецыяльны сертыфікат дзяржаўнага ўзору, які роўны пэўнай фіксаванай суме. Яе індэксуюць кожны год. Так, з 1 студзеня наступнага года мацярынскі капітал у Расеі будзе роўны 453 тысячам рублёў (паводле цяперашняга курсу гэта амаль 8,5 тысячы даляраў). Трэба сказаць, дэвальвацыя сур'ёзна ўрэзала гэтыя выплаты. Яшчэ ў студзені гэтага года расейскі мацярынскі капітал у пераліку на «зялёныя» быў роўны 13 тысячам даляраў.

Атрымаць гатоўку па гэтым сертыфікаце можна толькі пасля таго, як дзіцяці спаўняецца тры гады. Верхняя мяжа не абмежаваная - звярнуцца за грашыма бацькі могуць хоць праз тры гады, хоць праз пятнаццаць. Забраць грошы раней можна толькі ў тым выпадку, калі сям'і трэба выплачваць крэдыт на жыллё.

Як і ў нас, распараджацца гэтымі грашыма на сваё меркаванне нельга. Мацярынскі капітал павінен пайсці альбо на паляпшэнне жыллёвых умоў (напрыклад, на куплю кватэры або на першы ўнёсак пры атрыманні крэдыту), альбо на адукацыю, альбо на пенсію для мамы. Дарэчы, расейскія чыноўнікі падкрэсліваюць, што мацярынскі капітал выдаецца не нейкаму канкрэтнаму дзіцяці, а ўсёй сям'і. Таму яго часта называюць сямейным капіталам.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках