30 красавiка 2024, aўторак, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Букмекеры ставяць на Домрачаву

23
Букмекеры ставяць на Домрачаву

На думку букмекераў Дар'я Домрачава лічыцца адной з галоўных фаварытак алімпійскай гонкі пераследу ў Сочы.

У букмекерскай канторы William Hill каэфіцыент на перамогу беларускі - 5.00, і саступае толькі славачцы Анастасіі Кузьміной - 3.00 і нарвежцы Торы Бергер - 4.00. Далей ідуць Вольга Вілухіна з Расеі - 9,00, Анаіс Бяскон з Францыі - 17.00, Габрыэла Саўкалава з Чэхіі і Віта Семярэнка з Украіны - па 21.00. На вікторыю беларускі Надзеі Скардзіна каэфіцыент 101.00, піша "Прессбол".

Кантора "Марафон" прымае на Дар'ю Домрачаву стаўку 4.30. Меншыя каэфіцыенты толькі ў Кузьміной - 3.25 і Бергер - 3.70. Далей ідуць Вілухіна - 9.50, Бяскон - 14.00, Віта Семярэнка - 23.00. На перамогу Скардзіна 126.00.

Жаночая алімпійская гонка пераследу стартуе 11 лютага а 18:00 па беларускім часе.

9 лютага беларуская біятланістка не змагла ўвайсці ў лік медалістаў спрынтэрскай гонкі Алімпійскіх гульняў. Спартсменка, дапусціўшы адзін промах на «лежні» заняла 9-е месца. Пераможцы гонкі, Анастасіі Кузьміной са Славакіі Дар'я Домрачава прайграла 31,8 секунды. Серабро дасталося расеянцы Вользе Вілухінай, бронза - украінцы Віце Семярэнка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках