2 траўня 2024, Чацвер, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

150 крам пяройдуць на сістэму Tax Free

6
150 крам пяройдуць на сістэму Tax Free

Мінгандлю вядзе працу па далучэнні да сістэмы Tax Free фірменных крам беларускіх вытворцаў.

На думку намесніка міністра гандлю Ірыны Наркевіч, немалаважную ролю ў яе прасоўванні мае веданне замежных моў пры зносінах прадаўцоў з пакупнікамі, а таксама наяўнасць англамоўнай версіі ў сайта нацыянальнага аператара tax-free РУП «Белмытнясэрвіс», піша РІА «Новости».

Сістэма Tax Free пачне дзейнічаць да траўня 2014 года ў 150 крамах у Беларусі, заявіла намеснік кіраўніка міністэрства гандлю.

«Мы пачалі, вядома, з буйных прадпрыемстваў. Уявіце, чатыры ці пяць паверхаў, розныя аддзелы. Што такое 800 тысяч беларускіх рублёў (сума, неабходная для вяртання ПДВ па tax-free, 2,87 тысячы расейскіх рублёў) - у адным аддзеле на 100 тысяч купіў, у іншым - на 60 тысяч. Таму, вядома, мы ў першую чаргу прапрацавалі пытанне, каб Tax Free была ўкаранёная на сямі буйных аб'ектах гандлю ў Менску», - патлумачыла намеснік міністра.

Цяпер сістэма Tax Free распаўсюджаная прыкладна ў 40 крамах краіны. Пры гэтым неаднаразова гучалі скаргі на яе якасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках