2 траўня 2024, Чацвер, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» спыніў пастаўкі хлоркалію на ўнутраны рынак

8
«Беларуськалій» спыніў пастаўкі хлоркалію на ўнутраны рынак

Многія сельгаспрадпрыемствы не могуць разлічыцца з «Беларуськаліем» за пастаўкі мінулага года.

Беларускае ААТ «Беларуськалій» - адзіны ў рэспубліцы вытворца калійных угнаенняў - было вымушана прыпыніць пастаўкі хлоркалію на ўнутраны рынак з-за таго, што прадпрыемствы АПК не разлічваюцца своечасова за адгружаную прадукцыю.

«У цяперашні час мы сканцэнтраваныя на экспартных пастаўках. На ўнутраны рынак прадукцыя цяпер не адгружаецца, і звязана гэта з тым, што многія сельгаспрадпрыемствы з ліку спажыўцоў нашай прадукцыі да гэтага часу не разлічыліся з таварыствам за пастаўкі мінулага года», - заявіў гендырэктар «Беларуськалію» Валерый Кірыенка на вытворчай нарадзе. Яго выказванні агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прывялі ў адміністрацыі прадпрыемства.

Кірыенка таксама адзначыў, што фінансавае становішча «Беларуськалію» па-ранейшаму застаецца напружаным, хоць сітуацыя некалькі палепшылася ў параўнанні з восенню 2013 года.

ААТ «Беларуськалій» з'яўляецца адзіным вытворцам хлоркалію ў рэспубліцы, а таксама адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў калійных угнаенняў на сусветны рынак. Доля прадпрыемства ў сусветнай вытворчасці калійных угнаенняў складае каля 15%, у сусветным экспарце калію - звыш 16%. Прадпрыемства рэалізуе сваю прадукцыю праз ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК, раней сумесны трэйдар «Уралкалію» і «Беларуськалію» на замежных рынках). БКК была заснаваная на парытэтных умовах РУП ВА «Беларуськалій» і ААТ «Уралкалій» у снежні 2005 года.

У канцы ліпеня 2013 года «Уралкалій» заявіў аб адмове ад экспарту праз збытавыя структуры БКК, матывуючы сваё рашэнне тым, што беларускі бок ажыццяўляе пастаўкі хлоркалію не толькі праз БКК, але і праз іншыя збытавыя структуры. У той жа час «Уралкалій» па-ранейшаму застаецца акцыянерам БКК, яго доля ў кампаніі складае 50%. Акрамя «Уралкалію», акцыянерамі БКК з'яўляюцца ААТ «Беларуськалій» (45%) і Беларуская чыгунка (5%).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках