2 траўня 2024, Чацвер, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадравікі МТЗ: Моладзь хоча адразу па 8-9 мільёнаў, вось і звальняюцца

116
Кадравікі МТЗ: Моладзь хоча адразу па 8-9 мільёнаў, вось і звальняюцца

У апошні час шматлікія беларускія прадпрыемствы адчуваюць дэфіцыт кадраў.

Асабліва актуальная гэтая праблема для Менска. Паводле афіцыйных дадзеных, колькасць вакансій у сталіцы перавышае колькасць беспрацоўных амаль у 11 разоў. На некаторых фабрыках і заводах праблему дэфіцыту кадраў вырашаюць за кошт прыцягнення працоўных мігрантаў. Але не заўсёды гэта прыносіць жаданы эфект.

Напрыклад, на Менскім заводзе халадзільнікаў ЗАТ «Атлант» звольнілі каля 50 грамадзян Таджыкістана. Адной з прычын звальнення замежных рабочых супрацоўнікі завода называюць частыя канфлікты ў іх асяроддзі.

Як стала вядома «Белорусским новостям», у свой час «Атлант» хацеў «аддаць» гэтых рабочых Менскаму трактарнаму заводу.

«Намеснік генеральнага дырэктара да нас прыязджаў у кастрычніку і прапаноўваў гэтых таджыкаў. У іх план вытворчасці ўпаў, і, я так разумею, каб не парушыць дамоўныя абавязацельствы, яны проста не маглі ад іх адмовіцца, іх трэба было кудысьці працаўладкаваць. Але мы адмовіліся, бо іх трэба кудысьці рассяляць. Ды і няма пакуль такой неабходнасці», - распавёў начальнік упраўлення кадраў МТЗ Ігар Варабей.

На бягучы момант на МТЗ патрабуецца парадку 300-400 чалавек рабочых спецыяльнасцяў. Сярэдні заробак на МТЗ складае каля 7 млн рублёў. Але нават такая сума часта не задавальняе моладзь, таму і існуе цякучка кадраў.

«Моладзь хоча адразу па 8-9 мільёнаў атрымліваць, будучы нават проста вучнем. Калі мы бярэм 20-гадовага без працоўнай, і ён хоча адразу 8 мільёнаў зарплаты, ну прабачце! А кантынгент у асноўным такі звальняецца», - паведамілі ва ўпраўленні кадраў ЗАТ «МТЗ».

У сярэднім на МТЗ звальняюцца 5-7 рабочых у дзень. Усяго на заводзе працуе каля 20 тысяч чалавек.

«У адзін дзень можа звольніцца дзесяць чалавек, у другі - пятнаццаць, а ў трэці - тры. Я б не сказаў, што цякучка вялікая. Можа быць, трохі больш, чым у папярэднія гады», - адзначыў Ігар Варабей.

На Менскім аўтамабільным заводзе набор новых рабочых быў закрыты яшчэ ў сярэдзіне снежня 2013 года з-за «аб'яднання з Расеяй». Раней цякучасць кадраў на МАЗе была, шукалі ў асноўным людзей рабочых спецыяльнасцяў. Зарплату прапаноўвалі ад 5 да 12 мільёнаў у залежнасці ад спецыяльнасці, але замежнікі на заводзе ніколі не працавалі.

«Раней была размова аб в'етнамскіх рабочых, але мы іх не прыцягвалі. Можа быць, і бралі б, але прыём на завод наогул закрыты. Абыходзімся тым, што ў нас ёсць у наяўнасці», - паведамілі ва ўпраўленні кадраў ААТ «МАЗ».

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках