Алімпійская мода: скелетаністы спаборнічаюць у крутасці шлемаў
6- 12.02.2014, 12:15
- 11,681
Скелетон - зімовы алімпійскі від спорту, які прадстаўляе сабой хуткасны спуск на санях па ледзяной трасе.
Пры гэтым спартсмен можа развіваць хуткасць да 130 кіламетраў у гадзіну. Гэта, пагадзіцеся, небяспечна, таму шлем у гэтым відзе спорту крытычна важны.
Але і ў спорце ёсць месца для творчасці, таму калі даводзіцца несціся наперад галавой, то рабіць гэта трэба прыгожа. Так спартсмены-скелетаністы з розных краін ператварылі свае шлемы ў сапраўдныя арт-аб'екты. І спаборнічаюць не толькі ў шпаркасці, але ў крутасці шлемаў.
Алімпіяда ў Сочы 2014 стартавала, у AdMe.ru абралі самыя эфектныя шлемы скелетаністаў.