2 траўня 2024, Чацвер, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цмокi-Мiнск» разграмілі фінскую «Котку»

1
«Цмокi-Мiнск» разграмілі фінскую «Котку»

Баскетбалісты "Цмокi-Мiнск" упэўнена перайгралі фінскую "Котку" ў чарговым матчы другога групавога этапу розыгрышу Еўрачэленджа.

У стартавым матчы другога круга спаборніцтваў у групе L на паркеце "Мінск-Арэны" гаспадары з самага пачатку трывала завалодалі ініцыятывай і да зыходу чацвёртай чвэрці давялі лік да разгромнага - 104:73 (38:15, 22:25, 22:18, 22:15). Выніковасцю ў складзе менчукоў вызначыліся Дэмонтэ Харпер - 20 ачкоў, Кіт Бэнсан - 18, Віталь Лютыч - 14 і Бранка Міркавіч - 13 . У першым крузе спаборніцтваў "драконы" перайгралі фінскую дружыну на яе пляцоўцы з лікам 100:64, паведамляе БелТА.

У іншым паядынку другой частцы турніру ў гэтым квартэце дацкі "Орхус" перайграў у сябе дома гасцей з расейскага клуба "Урал" (Екацярынбург) - 92:84 (22:20, 19:22, 25:10, 26:32).

Пасля 4-х тураў палажэнне каманд у групе L такое: "Цмокi-Мiнск" - 7 ачкоў, "Урал" - 7, "Орхус" - 5, "Котка" - 5.

У наступным туры 18 лютага чэмпіёны Беларусі згуляюць у гасцях у расейскай каманды, а фінская дружына прыме на сваёй пляцоўцы дацкіх баскетбалістаў. У заключны гульнявы дзень падапечныя Данальдаса Кайрыса ў "Мінск-Арэне" будуць гуляць супраць "Орхуса", а ў Екацярынбургу баскетбалісты "Урала" сустрэнуцца з "Коткай".

У чвэрцьфінал розыгрышу Еўрачэленджа выйдуць па дзве лепшыя каманды з 4 квартэтаў. Чвэрцьфінальныя серыі пройдуць у перыяд з 11 па 18 сакавіка да двух перамог адной з каманд. Пераможцы чвэрцьфінальнай стадыі выйдуць у "Фінал чатырох", які пройдзе з 25 па 27 красавіка. Беларусы яшчэ ні разу не прабіваліся ў плэй-оф гэтага кантынентальнага турніру.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках