2 траўня 2024, Чацвер, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дальнабойшчык пабіў рэкорд па кантрабандзе цыгарэт

14

Кіроўца фуры спрабаваў правесці ў Польшчу 41,5 тыс. пачкаў цыгарэт.

У суботу на памежным пераходзе Казловічы-Карошчын польскія мытнікі праверылі беларускі грузавік з рэфрыжэратарам, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта ў Белай Падлясцы (пераклад - charter97.org).

Праверка транспартнага сродку паказала, што ў спецыяльна абсталяванай падлозе прычэпа-рэфрыжэратара знаходзіцца 41,5 тыс. пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных знакаў. У спробе здзяйснення падатковага злачынства прызнаўся кіроўца фуры, 45-гадовы грамадзянін Беларусі.

Трохі пазней мытнікі спынілі чарговы грузавік з Беларусі. 30-гадовы кіроўца схаваў амаль 13 тыс. пачкаў цыгарэт у падлозе і ў паліўным баку.

Абодва кіроўцы абвінавачваюцца ў здзяйсненні падатковага правапарушэння. Іх фуры затрыманыя.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках