26 красавiка 2024, Пятніца, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З барысаўскага завода звальняюць 200 рабочых

46

На заводзе «Агрэгаты» - масавыя звальненні.

Чытач сайта barysau.by Зміцер даслаў дакумент, падпісаны Андрэем Лобачам, дырэктарам завода «Агрэгаты». На працягу 2014 года на прадпрыемстве павінна адбыцца «аптымізацыя» колькасці рабочых у бок яе радыкальнага змяншэння. Амаль кожны сёмы работнік ААТ «БЗА» будзе адпраўлены на вуліцу.

Скарачэнне закране пераважную большасць аддзелаў і цэхаў.

Такім чынам, на заводзе «Агрэгаты» з 1420 работнікаў да канца года павінны застацца 1204. Звальненні будуць адбывацца штомесяц.   

Нагадаем, што прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у інтэрв'ю праграме «Картина мира» на тэлеканале «РТР-Беларусь» заявіў, што краіне патрэбнае беспрацоўе.

«Мы шмат гаворым пра адказнасць дырэктара, галоўнага канструктара - гэта ўсё зразумела. Але калі сотнямі з прадпрыемства звальняюцца за парушэнне працоўнай і вытворчай дысцыпліны і потым пераходзяць на другі бок вуліцы і ўладкоўваюцца на новае прадпрыемства - так быць не можа. Павінен быць рынак працы. Калі той жа рабочы не будзе адчуваць дыхання ў патыліцу - ён абавязкова будзе працаваць дрэнна. Па крайняй меры, не заўсёды якасна», - адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне, ці патрэбнае беспрацоўе, Мясніковіч заявіў: «Патрэбнае». 3-4%, па яго словах, гэта нармальна.

«Калі мы гаворым пра рынкавыя адносіны, то павінен быць рынак працы. І наймальнік на рынку працы мае права выбіраць лепшых», - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Фота з архіву blagobor.by

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках