На запраўцы ў цэнтры Масквы знайшлі гранату РГД (Відэа)
6- 12.02.2014, 16:17
- 7,310
Баявая граната і два пісталета знойдзеныя на аўтазапраўцы ў цэнтры Масквы.
Супрацоўнікі паліцыі шукаюць уладальніка сумкі з гранатай РГД і двума пісталетамі на аўтазапраўцы на Лужнецкай набярэжнай сталіцы, піша Life News.
- Канфіскаваныя прадметы накіраваныя на экспертызу, а таксама будуць правераныя па ўліках на наяўнасць крымінальнага следу, - паведаміў прадстаўнік маскоўскага глаўка МУС Андрэй Галіакбераў.
Асобу ўладальніка арсенала супрацоўнікі крымінальнага вышуку маюць намер устанавіць, вывучыўшы запісы камер відэаназірання.