Фотажабы на Алімпіяду: размоўнік для «гопнікаў» і зніклае кольца
9- 12.02.2014, 16:54
- 31,501
Карыстальнікі інтэрнэту працягваюць смяяцца з адкрыцця і ходу Алімпіяды ў Сочы.
Як паказвае народная творчасць, менавіта гэта спартыўнае мерапрыемства, а таксама падзеі ў Кіеве - галоўнае, што на гэтым тыдні цікавіць жыхароў краін былога СССР.
Сняжынка, якая так і не стала пятым кольцам сімвала Алімпійскіх гульняў, карупцыя пры іх падрыхтоўцы, сонны прэм'ер Расеі, а таксама падпаленыя шыны з украінскай сталіцы і барыкады на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева паслужылі крыніцамі для народнай творчасці.
Найбольш крэатыўныя ўмельцы змаглі сумясціць падзеі ў Майдане і ў Сочы ў адным малюнку.
Акрамя таго, па сацыяльных сетках гуляе размоўнік для гопнікаў, выпушчаны спецыяльна да Алімпіяды. У ім на розных мовах прыведзеная фраза: «Мабіла ёсць? А калі знайду?»
Алімпіяда ў Сочы адкрылася 7 лютага. Правядзенне мерапрыемства суправаджаецца скандаламі і кур'ёзамі. Заходнія СМІ і спартсмены крытыкуюць узровень арганізацыі Алімпіяды і інфраструктуру Сочы. Раней расейскія і міжнародныя эксперты адзначалі велізарны ўзровень карупцыі пры падрыхтоўцы мерапрыемства.