2 траўня 2024, Чацвер, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УДАР: Заўтра - папераджальная забастоўка

6
УДАР: Заўтра - папераджальная забастоўка

Партыя УДАР заклікае ўкраінцаў заўтра а 12:00 узяць удзел у папераджальнай забастоўцы.

Пра гэта ў каментары «ЛІГАБізнесІнформ» паведаміў кіраўнік забастовачнага камітэта Кіева, сябра УДАРу Юрый Крыкуноў.

«Папераджальная забастоўка пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны, яе арганізацыяй занятыя дзесяткі стачкамаў. Мы разлічваем, што ў адным толькі Кіеве ў забастоўцы возьмуць удзел 50 тысяч чалавек», - адзначыў Крыкуноў.

Кожны стачкам будзе самастойна абіраць фармат мерапрыемства. Напрыклад, на Падолі пікетуюць райдзяржадміністрацые, на Траешчыне правядуць шэсце. Крыкуноў таксама паведаміў, што супрацоўнікі буйных прадпрыемстваў не будуць удзельнічаць у папераджальнай забастоўцы.

Арганізатары папераджальнай забастоўкі прапануюць вылучыць уладзе шэраг патрабаванняў: вяртанне да Канстытуцыі 2004 года з памяншэннем паўнамоцтваў прэзідэнта, вывад з Кіева спецпадраздзяленняў, не прапісаных у сталіцы, пакаранне адказных за прымяненне сілы да дэманстрантаў, стварэнне ўрада народнага даверу.

Раней да усеўкраінскай забастоўкі заклікаў грамадзян лідар УДАРу, народны дэпутат Віталь Клічко.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках