2 траўня 2024, Чацвер, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Алма-Аце пратэставалі супраць дэвальвацыі

8

У Алма-Аце дзясяткі людзей пікетавалі Нацыянальны банк Казахстана, патрабуючы растлумачыць пастанову дэвальваваць на 19% нацыянальную валюту.

Некаторыя з дэманстрантаў лаялі зняважлівымі словамі кіраўніка банка Кайрата Келімбекава і патрабавалі ягонай неадкладнай адстаўкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Да пратэстоўцаў выйшаў ягоны намеснік Куат Кажахметаў. Ён паабяцаў не дапусціць скачка коштаў і разабрацца з іпатэчнымі крэдытамі ў далярах ЗША.

У абменных пунктах за даляр даюць ад 186 да 200 тэнге. У панядзелак даляр каштаваў 156 тэнге.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках