2 траўня 2024, Чацвер, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца змагаецца з дыскрымінацыяй шматдзетных бацькаў

4
Праваабаронца змагаецца з дыскрымінацыяй шматдзетных бацькаў

Сяргей Усцінаў дамагаецца раўнавання ў правах шматдзетных бацькаў са шматдзетнымі маці.

Праваабаронца падаў зварот у «палату прадстаўнікоў», згодна з якім ён просіць унесці змены ў ч.2 арт.6.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях з мэтай скасавання ўжывання адміністрацыйнага арышту да татаў, якія маюць на ўтрыманні трох і больш дзяцей да 18-гадовага ўзросту.

Сутнасць гэтага звароту складаецца ў тым, што ў цяперашні час, калі шматдзетны бацька, які мае дзяцей да 18-гадовага ўзросту, не з'яўляецца адзінокім, то да яго можа быць ужыты адміністрацыйны арышт. У той час, як маці быць шматдзетнымі і адзінокімі не абавязкова, да іх арышт не прымяняецца ў любым выпадку.

У адпаведнасці з ч.1 арт.76 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, бацька і маці маюць роўныя правы і абавязкі ў дачыненні да сваіх дзяцей.

Такім чынам, падчас арышту шматдзетны бацька вымушаны будзе прымусова ўхіляцца ад абавязкаў у выхаваннi i утрыманнi дзяцей, што можа пацягнуць незваротныя наступствы, бо шматдзетная маці ў адзіночку не ў стане забяспечыць пастаянны нагляд за трыма непаўналетнімі дзецьмі нават у некалькі сутак.

Аднак, наяўнасць у мужчыны трох і болей дзяцей да 18-гадовага ўзросту (не мае значэння, самотны мужчына ці не) вызваляе яго ад вайсковай службы.

У адпаведнасці з арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абарона Рэспублікі Беларусь - абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Аднак наяўнасць трох і больш дзяцей вызваляе ад гэтага абавязку і свяшчэннага доўгу бацьку, але не вызваляе ад адміністрацыйнага арышту. Атрымліваецца, што ў адной сітуацыі (вайсковая служба) бацьку важней выконваць бацькоўскія абавязкі і знаходзіцца са сваімі непаўналетнімі дзецьмі, а ў іншым выпадку (адміністрацыйны арышт) бацька прымусова пазбаўляецца правоў на выхаванне непаўналетніх дзяцей і вымушаны ўхіляцца ад бацькоўскіх абавязкаў, аднак нясе за гэта ўхіленне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.

«У гэтым выпадку мы бачым, што палажэнні ч.2 арт.6.7 КаАП, з'яўляюцца дыскрымінацыйнымі ў дачыненні да шматдзетных бацькаў, што можа пацягнуць незваротныя наступствы. Пры ўжыванні адміністрацыйнага арышту да шматдзетных татаў дзяржава вымушае іх ухіляцца ад сваіх бацькоўскіх абавязкаў у парушэнне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і. Наша задача звярнуць увагу заканадаўцаў на гэты факт і паспрабаваць змяніць дыскрымінацыйную норму Закона», - патлумачыў праваабаронца сайту charter97.org.

Пры гэтым у арт. 32 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь напісана пра тое, што шлюб, сям'я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.

У адпаведнасці з арт. 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь усе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў.

Аднак складваецца сітуацыя, што ў адным выпадку законныя інтарэсы абараняюцца і ахоўваюцца, а ў іншым чамусьці не.

Такім чынам, мы бачым мноства супярэчнасцяў у нашым заканадаўстве ў дачыненні да шматдзетных бацькаў. На першы погляд, нязначныя дробязі могуць прывесці да цяжкіх наступстваў, у тым ліку і ў дачыненні да дзяцей, не гледзячы на тое, што шлюб, сям'я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай усё той жа дзяржавы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках