2 траўня 2024, Чацвер, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адпусціў дадому падазраваных у збіванні Таццяны Чарнавол

9
Суд адпусціў дадому падазраваных у збіванні Таццяны Чарнавол

Траім падазраваным у збіванні ўкраінскай журналісткі сёння суд змяніў меру стрымання - іх выпусцілі пад асабістыя абавязанні.

Як паведаміў адвакат Аляксандра Каценкі Іван Уладзінаў, пакуль Аляксандра Каценку, Андрэя Насікоўскага і Аляксандра Храмцова проста адпусцілі дадому, але падазрэнні з іх яшчэ не знялі, паведамляе ТСН.

Міністэрства ўнутраных спраў Украіны мелася расследаваць асобна дзеянні двух фігурантаў справы аб збіванні журналісткі Таццяны Чарнавол - Андрэя Насікоўскага і Аляксандра Храмцова, бо ў іхных дзеяннях складу злачынства магло не быць.

Нагадаем, раней намеснік генеральнага пракурора Раман Андрэеў заявіў, што Таццяна Чарнавол была збітая 24 снежня з хуліганскіх памкненняў. "Следства скончанае. Былі адпрацаваныя дбайным чынам усе вэрсіі, і пацвярджэнне знайшла вэрсія ўчынення злачынства з хуліганскіх меркаванняў", - сказаў ён, заўважыўшы, што на пацвярджэнне гэтай вэрсіі паказваюць сведчанні сведкаў, пацярпелай, падазраваных, відэазапісы і экспэртызы.

Паводле слоў Андрэева, цяпер ва ўчыненні злачынства падазраюцца Сяргей Каценка, Раман Залюбоўскі, Андрэй Зінчанка, Аляксандр Храмцоў, Андрэй Насікоўскі, а таксама яшчэ двое не выяўленых асоб, піша Лiга.НЕТ.

У ноч на 25 снежня 2013 года невядомыя падрэзалі на трасе аўтамабіль вядомай журналісткі і грамадзянскай актывісткі Чарнавол, а затым збілі. Таццяна была шпіталізаваная ў лякарню, у яе дыягнаставалі страсенне мозгу, множныя гематомы, быў зламаны нос. Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу паводле артыкулу "хуліганства". Затым справу аб збіванні журналісткі перакваліфікавалі з артыкула "хуліганства" на артыкул "прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў".

Таццяна Чарнавол - аўтарка і блогерка партала Украінская праўда, грамадзянская актывістка. Апошні яе матэрыял у блогу быў увечары 24 снежня 2013. Журналістка выклала фатаграфіі загараднага маёнтка, які нібыта належыць міністру ўнутраных спраў Віталію Захарчанку. Раней пісала крытычныя матэрыялы пра генпракурора Віктара Пшонку, прэзідэнта Віктара Януковіча, кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Сяргея Лёвачкіна, сакратара РНБА Андрэя Клюева, прэм'ера Мікалая Азарава ды іншых высокапастаўленых прадстаўнікоў улады.

Фота Аляксея Грыцэнкі

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках