4 траўня 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Клічко» стане гандлёвым брэндам у Расеі

2
«Клічко» стане гандлёвым брэндам у Расеі

Індывідуальны прадпрымальнік з Украіны падаў дакументы на рэгістрацыю ў Распатэнце таварных марак «Клічко&Co» і «Кліч і Ко».

Як паведамляюць «Известия», разглядам дакументаў займаецца Першая патэнтавая кампанія. Заяўка будзе пададзеная на тавары спартыўнага характару, вопратку, мэнэджмэнту і арганізацыю спартыўных мерапрыемстваў.

Дарэчы прадпрымальнік Віталь Дарашэнка ўжо займаецца арганізацыяй спартыўных мерапрыемстваў. Так у бліжэйшы час у планах бізнесмена правядзенне спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы пад брэндам «Клічко». Таксама плануецца выпуск спартыўнай экіпіроўкі пад гэтай гандлёвай маркай.

Характэрна, што самі браты яшчэ нават не ў курсе патэнтнай актыўнасці з іх імем, але бізнесмен рыхтуе прапанову да лідара партыі «Удар» і пазнаёміць яго з ёй пасля падачы заяўкі.

Са слоў бізнесмена, ён падтрымлівае Віталя Клічко і яго прыхільнікаў як прыхільнікаў дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, прычым меў зносіны Дарашэнка з баксёрам перад Еўрамайданам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках