4 траўня 2024, Субота, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская біятланістка падорыць беларускаму трэнеру «Ягуар»

15
Расейская біятланістка падорыць беларускаму трэнеру «Ягуар»

Пасля сенсацыйнага срэбранага фінішу ў спрынтэрскай гонцы Вольга Вілухіна у першую чаргу падзякавала свайго трэнера.

- Летам у мяне былі сур'ёзныя праблемы са шчытападобнай залозай. Часам я проста была ў роспачы. З-за гэтага набрала лішнюю вагу. Ела як верабей. Прыйшлося скідаць пяць кілаграмаў. І тады, у верасні, я паабяцала Уладзіміру Барысавічу, калі выйграю медаль на Алімпіядзе, куплю яму любую машыну. Ён, на маю думку, «Ягуар» жадае. Ну вось і падару. Нічога, не праблема. Куплю любую машыну, - адзначыла яна.

А муж Вольгі дадаў:

- Не ведаю, прыме падарунак Барысыч ці не. Можа, і раззлуецца на нас, ён строгі. Але калі дасць дабро, то гатовы хоць зараз яму машыну ў Сочы прыгнаць.

Заўважым, што за срэбра без усялякіх дадатковых выплат Вілухіна атрымае ад дзяржавы каля 70 тысяч даляраў. А новы «Ягуар» каштуе ад 35 тысяч даляраў.

Увогуле, заслужыў Уладзімір Барысавіч Каралькевіч дарагі падарунак ад шчодрай і ўдзячнай вучаніцы. А ён жа з Вольгай і шэрагам іншых біятланістак зборнай Расеі не працуе і года, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

61-гадовы беларускі трэнер ў часы СССР плённа працаваў у Менску з маладымі біятланістамі. А ў 1990 годзе паехаў на два дзесяткі гадоў у Славенію, дзе стаў каля вытокаў у гэтай краіне біятлону і лыжнага спорту.

Некалькі гадоў таму яго заўважылі ўкраінцы. Уладзімір Барысавіч узначаліў жаночую зборную Украіны. Пад яго кіраўніцтвам яны заваявалі пяць медалёў на чэмпіянаце свету.

А ў 2013-м Каралькевіча запрасілі ў Расею, каб атрымаць надзею на медалі ў Сочы. І вось яго вучаніца, якая сышла ад немца Піхлера, у першай жа гонцы Алімпіяды стала срэбраным прызёрам.

Каралькевіч неяк казаў, што гадоў 10 таму яго звалі працаваць з беларускімі біятланістамі, але тады ў яго быў кантракт у Славеніі. А потым кожны пайшоў сваёй дарогай.

Нягледзячы на тое, што Уладзімір Барысавіч больш за 20 гадоў ужо не працуе ўБеларусі , ён кожны год прыязджае ў родныя мясціны пад Лагойскам.

У гэтым годзе ён, верагодна, прыедзе дадому на «Ягуары».

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках