4 траўня 2024, Субота, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таджыкскія міністры пазбаўляюцца ад рускіх прозвішчаў

11
Таджыкскія міністры пазбаўляюцца ад рускіх прозвішчаў

Двое чыноўнікаў з урада Таджыкістана змянілі свае прозвішчы на нацыянальны лад.

Пра гэта паведамляе CA-News. Гаворка ідзе пра міністра транспарта Хайрула Асоева і міністра аховы здароўя і сацыяльнай абароны Нусратула Салімава.

Па інфармацыі выдання, на прэс-канферэнцыі ў чацвер, 13 лютага, перад Асоевым стаяла таблічка з надпісам «Хайрула Асазода». Пры гэтым сам чыноўнік некалькі разоў згадваў сваё ранейшае прозвішча. На сайце міністэрства транспарту яно таксама пакуль не мянялася, піша Lenta.ru.

У той жа час прэс-служба міністэрства аховы здароўя і сацыяльнай абароны абвясціла, што кіраўнік гэтага ведамства - Салім Нусратула Файзулоевіч - афіцыйна змяніў прозвішча, узяўшы ў якасці яго імя свайго бацькі (у Таджыкістане, як у Іране і Афганістане, гэта распаўсюджаная практыка). Такім чынам, па дакументах ён цяпер «Нусратула Файзула».

Месяцам раней міністр сельскай гаспадаркі Таджыкістана Касім Касімаў падаў дакументы на замену прозвішча, папрасіўшы называць яго Касім Рахбар, мэр горада Курган-Цюбе Шарыфхан Саміеў стаў называць сябе Самі Шарыф, дырэктар агенцтва па дзюржфінкантролі і барацьбе з карупцыяй Фатох Саідаў стаў Абдуфатохам Гаібам, кіраўнік камітэта па мове і тэрміналогіі Гаўхар Шарофава стала называцца Гаўхар Шарофзада.

Гэта другая хваля змены прозвішчаў у Таджыкістане. Першую ініцыяваў прэзідэнт Эмамалі Рахмон у 2007 годзе (сам ён прыбраў з свайго прозвішча суфікс «оў»). У студзені 2014 года Генпракурор рэспублікі Шархон Саілмзада у сваім артыкуле ва ўрадавым выданні «Джумхур» раскрытыкаваў за «непатрыятычнасць» тых людзей, якія да гэтага часу не ўзялі прыклад з кіраўніка дзяржавы.

Раней, праўда, паведамлялася, што некаторыя з грамадзян, якія адмовіліся ад рускага напісання прозвішчаў па прыкладзе прэзідэнта, пазней звярталіся ў ЗАГСы з просьбай вярнуць ранейшы варыянт. СМІ звязвалі гэта з актыўным выездам жыхароў рэспублікі на заробкі ў Расею.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках