26 красавiка 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіча хочуць пакінуць пад наглядам

5
Дашкевіча хочуць пакінуць пад наглядам

Суд разгледзіць пытанне аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляду над былым палітвязнем сёння.

Як паведаміў сам Зміцер Дашкевіч, яму ўчора ўвечары патэлефанаваў інспектар выканаўчай інспекцыі і паведаміў, што суд будзе праводзіцца ў сувязі з парушэннямі нагляду, якія былі з боку Дашкевіча, перадае «Радыё Свабода».

Нагляд над былым палітвязням устаноўлены на паўгода і павінен быў скончыцца 28 лютага. Сам сустаршыня «Маладога фронту» на суд прыйсці не зможа. Ён кажа, што заняты на працы.

28 жніўня 2013 года Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю з гродзенскай турмы №1 пасля амаль трохгадовага зняволення. Яго арыштавалі напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года, і асудзілі спачатку за «асабліва злоснае хуліганства», а пасля - за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Пад прэвентыўным наглядам Зміцер Дашкевіч павінен знаходзіцца на працягу паўгода пасля вызвалення. Яму забаронена пакідаць месца жыхарства з 20 да 6 гадзін.

6 лістапада Змітра Дашкевіча затрымалі ў Менску падчас акцыі «Маладога фронту»: яе ўдзельнікі збіралі подпісы мінакоў за вяртанне сталічнай вуліцы Леніна яе гістарычнай назвы - Францысканская. У той жа дзень яго асудзілі за непадпарадкаванне міліцыі на трое сутак. Зміцер Дашкевіч сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што яго асудзілі на падставе сфальсіфікаванага пратаколу, і расцаніў дзеянні ўладаў як працяг курсу на пераслед іншадумцаў.

5 снежня Дашкевіча папярэдзілі аб магчымым працягу і ўзмацненні прэвентыўнага нагляду ў выпадку «далейшага аказання супраціву супрацоўнікам міліцыі». Паўторнае парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду (п. 2 арт. 24.12 КаАП) цягне за сабой пакаранне ў выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

30 студзеня 2014 года суд Першамайскага раёна Менска абавязаў Змітра Дашкевіча выплаціць штраф у 10 базавых велічынь (1 млн. 300 тыс. рублёў) за парушэнне парадку прэвентыўнага нагляду.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках