4 траўня 2024, Субота, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У алімпійскім Сочы растаюць трампліны для фрыстайла

45

Снег у экстрым-парку «Роза Хутар», дзе спаборнічаюць у тым ліку і фрыстайлісты, растае з жахлівай хуткасцю.

У самым Сочы сёння +16. Для забеспячэння трэніровачнага працэсу арганізатары спаборніцтваў прынялі адзінае магчымае рашэнне - марозіць трампліны, пішуць «Белорусские новости».

У іх былі прарэзаныя паражніны, у якія паклалі трубы з холадагентам, падключаныя да халадзільнай машыны. Штатным шэйперам (спецыялісты, якія будуюць трампліны і пасля даглядаюць за імі), дапамагаюць прадстаўнікі ўсіх каманд, агульнымі намаганнямі ратуючы трампліны.

У гэтых, далёка не простых для ўсіх умовах, працягваюць трэніравацца і беларускія фрыстайлісты. Ужо заўтра, 14 лютага, медалі ў акрабатыцы разыграюць жанчыны. Мужчыны будуць спаборнічаць 17 лютага.

Фота: БелаПАН
Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках