4 траўня 2024, Субота, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна заблакавала пастаўкі беларускага паліва

5
Украіна заблакавала пастаўкі беларускага паліва

Мытныя органы Украіны затрымліваюць афармленне беларускіх і румынскіх нафтапрадуктаў.

Пра гэта паведамляе партал OilNews са спасылкай на крыніцы ў «БНК-Украіна» і «Ромпетрал-Украіна».

«Мы былі вымушаныя інфармаваць галаўную кампанію аб узніклых праблемах, у сувязі з чым там прынятае рашэнне прыпыніць пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну. Гэтыя аб'ёмы будуць накіраваныя ў балтыйскія парты», - паведаміў супрацоўнік кампаніі «БНК-Украіна» на ўмовах ананімнасці.

На поўдні праблемы на мытні спынілі грузы кампаніі «Ромпетрал-Украіна», даччынай структуры казахскай дзяржаўнай кампаніі «КазМунайГаз».

«Ужо некалькі дзён мытня не дае дазвол на зліў танкера з бензінам А-92, які зайшоў у Херсон. Такія ж праблемы з бензінам А-95 у Феадосіі», - распавяла крыніца ў кампаніі. Ён таксама ўдакладніў, што ў плане паставак знаходзяцца танкеры з дызельным палівам і кампанія ўжо вывучае варыянт іх адклікання ў сувязі з падзеямі на мытні.

Між тым пакуль невядомая сітуацыя з афармленнем паставак з Літвы і Польшчы. Яна павінна высветліцца да канца сённяшняга дня.

У той жа час у прэс-службе Міністэрства даходаў і збораў Украіны ў тэлефонным рэжыме паведамілі, што праверкі не носяць татальнага характару.

«Ёсць пытанні да асобных партый у рамках існуючай працэдуры», - паведамілі ў ведамстве. Больш пашыраны каментар там паабяцалі даць у другой палове дня.

Першыя сігналы аб мытных праблемах паступілі ад імпарцёраў у сераду, 12 лютага. На сённяшні дзень на рынку нафтапрадуктаў склалася вельмі напружаная сітуацыя, звязаная з рэзкім ростам курсу даляра і новым парадкам набыцця валюты, які быў устаноўлены Нацыянальным банкам Украіны 6 лютага 2014 года пастановай №49. Згодна з дакументам, любая праплата будзе займаць не менш за шэсць банкаўскіх дзён (да 10 каляндарных) з дня пералічэння грыўневых сродкаў на набыццё валюты на спецыяльны рахунак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках