4 траўня 2024, Субота, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўзмацняе каранцін праз АЧС у Беларусі і Літве

Польшча ўзмацняе каранцін праз АЧС у Беларусі і Літве

У Падляшскім ваяводстве ўзмоцненыя захады для прадухілення распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней.

Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні Падляшскага ваяводы (пераклад - charter97.org).

У сувязі з асяродкамі афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаецца вобласць патэнцыйнага з'яўлення хваробы, якая ўключае Аўгустоўскі, Беластоцкі, Бельскі, Гайнаўскі, Манецкі, Сейненскі, Семятыцкі, Сакалоўскі, Сувалкскі паветы, а таксама Беласток і Сувалкі.

На гэтай тэрыторыі забараняецца праводзіць кірмашы і выставы, дзе прысутнічаюць свінні. Таксама забараняецца дастаўляць на гаспадаркі, свіней, мёртвых і адстрэленых кабаноў, іх туш, мяса ці мясных прадуктаў, не апрацаваных пры тэмпературы мінімум 80 градусаў Цэльсія.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках