15 траўня 2024, Серада, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі Мытнага саюза забаранілі карункавыя трусы

191
На тэрыторыі Мытнага саюза забаранілі карункавыя трусы

На тэрыторыі Расеі, Беларусі і Казахстана ўведзена забарона на вытворчасць, увоз і продаж карункавых трусоў, паколькі гэтая прадукцыя не адпавядае тэхрэгламенту Мытнага саюза.

Пра гэта са спасылкай на міністра ў пытаннях тэхнічнага рэгулявання Еўразійскай эканамічнай камісіі Валерыя Карашкова паведамляе ІTAР-ТАСС.

Тэхнічны рэгламент МС «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» ўступіў у дзеянне з 1 ліпеня 2012 года, аднак да 1 ліпеня 2014 дапускаецца вытворчасць і выпуск у абарачэнне прадукцыі паводле ўжо выдадзеных сертыфікатаў.

Новыя нормы змяшчаюцца ў частцы патрабаванняў да бяспекі матэрыялаў, што выкарыстоўваюцца ў вопратцы першага пласта бялізнавых вырабаў. У дакуменце ўтрымліваецца патрабаванне да гіграскапічнасці - здольнасці ўбіраць вільгаць - вырабаў «трусы» ў 6 адсоткаў. Сінтэтыка, карункі і сетка, якія выкарыстоўваюцца пры вырабе ніжняй бялізны, адпавядаюць гэтаму паказчыку толькі на 3-3,6 адсоткаў.

Мінпромторг РФ раней паведамляў пра тое, што мае намер дамагчыся адмены забароны на карункавыя жаночыя трусы ў тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза. Аднак пакуль абмежаванне застаецца ў дзеянні.

Напісаць каментар 191

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках