29 красавiка 2024, панядзелак, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амніставаныя яшчэ трое фігурантаў «Балотнай справы»

2
Амніставаныя яшчэ трое фігурантаў «Балотнай справы»

Аляксандр Каменскі, Рыхард Собалеў і Алег Архіпенкаў патрапілі пад абвешчаную Пуціным амністыю.

Усім траім было прад'яўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» на Балотнай плошчы Масквы 6 траўня 2012 года, хоць у гэты дзень іх затрымалі ў раёне Манежнай плошчы. Двое з іх - Собалеў і Архіпенкаў правялі ў СІЗА два месяцы, перадае «Радыё Свабода».

Аляксандр Каменскі заявіў, што яго амніставалі яшчэ 31 студзеня. 6 траўня 2012 года ён удзельнічаў у акцыі «Другой Расеі» на Манежнай плошчы. Аляксандр Каменскі быў затрыманы 10 траўня. Праз дзесяць дзён яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Рыхарда Собалева першапачаткова абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прымяненні гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады. Абароне ўдалося зняць з 22-гадовага экс-фігуранта справы аб неанацысцкай бандзе «Белыя ваўкі» абвінавачванне па другім артыкуле, пасля чаго ён быў амніставаны.

Амністыю яшчэ аднаго фігуранта «балотнай справы» Алега Архіпенкава пацвердзіў яго адвакат Аляксей Арлоў. 27-гадовы бізнесмен 6 траўня быў затрыманы непадалёк ад станцыі метро «Плошча рэвалюцыі» за непадпарадкаванне распараджэнню супрацоўніка паліцыі.

«Балотная справа» звязаная з падзеямі 6 траўня 2012 года, калі ўзгодненая з маскоўскімі ўладамі акцыя апазіцыі на Балотнай плошчы ў Маскве перарасла ў сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. Фігурантамі справы сталі каля 30 чалавек. Некалькі абвінавачаных трапілі пад амністыю, абвешчаную Дзярждумай у сувязі з 20-годдзем Канстытуцыі Расеі.

Праваабаронцы, апазіцыянеры і грамадзянскія актывісты лічаць «Балотную справу» сфабрыкаванай па палітычных матывах.

Фота: Андрей Стенин / РИА Новости

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках