3 траўня 2024, Пятніца, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава: Ведала, што ў мяне ўсё атрымаецца

22
Дар'я Домрачава: Ведала, што ў мяне ўсё атрымаецца

Беларуска была ўпэўненая ў сваіх сілах у гонцы з агульнага старту, якую выйграла на Алімпіядзе 17 лютага.

«Перад сённяшняй гонкай я была спакойная і ўпэўненая як ніколі. На старце ў мяне не было ніякага хвалявання - была проста сканцэнтраваная на выступленні і ведала, што ўсё ў мяне атрымаецца. На стадыёне адчувала шалёную падтрымку з боку беларускіх і расейскіх балельшчыкаў, за што ім вельмі ўдзячная, таксама як і ўсім тым, хто ў гэтыя дні перажываў за мяне каля экранаў тэлевізараў, дома, у Беларусі», - сказала Дар'я Домрачава, словы якой прыводзіць прэс-служба НАК.

У гісторыі сусветнага біятлона беларуска стала першай спартсменкай, каму ўдалося стаць уладальніцай трох залатых узнагарод у асабістым першынстве на адной Алімпіядзе.

«Напярэдадні Алімпійскіх гульняў я быў упэўнены, што Дар'я зможа заваяваць адзін залаты медаль, - распавёў старэйшы трэнер жаночай каманды Клаўс Зіберт. - Я вельмі шчаслівы, што ёй ужо атрымалася выйграць тры. Медаль - гэта не цуд, а цяжкая штодзённая праца. Мэтанакіраваную падрыхтоўку да Алімпіяды мы пачалі яшчэ ў мінулым сезоне. І кожны старт быў рэпетыцыяй гэтых алімпійскіх гонак. Каб заваяваць медаль, недастаткова намаганняў аднаго спартсмена, трэба каб выразна спрацавала ўся каманда: трэнеры, вакс-брыгада, масажысты і лекары. Неабходна, каб кожны ўносіў тысячу адсоткаў сваёй працы ў агульны поспех. Даша - вельмі моцны чалавек, і гэта адлюстроўваецца не толькі ў яе выступленнях на спаборніцтвах, але і ў дачыненні да трэніровак, дзе яна не дазваляе сабе расслабіцца ні на хвіліну».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках