4 траўня 2024, Субота, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары дома ў Брэсце падаюць у суд на ЖРЭА

4
Жыхары дома ў Брэсце падаюць у суд на ЖРЭА

Яны лічаць, што камунальнікі спецыяльна зрабілі дом, які прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю, аварыйным і, значыць, непрыдатным для жылля.

- Наш дом быў пабудаваны ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя, - распавядае Валянціна Мальцава, уладальніца кватэры дома №10 на вуліцы Астроўскага, што ў цэнтры Брэста. - У 2004 годзе ён стаў гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Я жыву тут вось ужо 45 гадоў, капітальны рамонт дома быў апошні раз у 1983 - 1984 гадах.

А ў 2006 годзе сем'і з дома па Астроўскага са здзіўленнем даведаліся, што іх дом прызналі аварыйным, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Што цікава: у 1998 годзе, калі мы яго прыватызавалі, дом меў 28% зносу, а ўжо праз восем гадоў нам сказалі, што ў яго 67,8% зносу! - абураюцца жыхары. - Ну як такое можа быць? А зараз наш дом прызнаны аварыйным, нам трэба высяляцца... Аказваецца, тут хочуць пабудаваць 100-кватэрны жылы дом з жыллём павышанай камфортнасці. А наш дом - аднавіць і аддаць пад офісы. Але мы ж уласнікі кватэр! Нас хочуць перасяліць у сацыяльны дом у мікрараёне Паўднёвы, гэта амаль ускраіна горада.

Як распавядаюць жыхары, іх дом быў прызнаны аварыйным толькі на паперы: яны зрабілі незалежную экспертызу, згодна з якой дом адносіцца да трэцяй катэгорыі рамонту, але не з'яўляецца аварыйным і непрыдатным для жыцця.

- Так, выглядае дом не вельмі, - кажуць жыхары. - Але тое, што дом, які адносіцца да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, у такім стане - гэта віна ЖРЭУ і гарадскіх уладаў. Бо гэта яны абавязаныя сачыць за яго захаванасцю. Мы падтрымліваем унутраны стан дома, спраўна плацім грошы за капітальны рамонт і за тэхнічнае абслугоўванне. Што цікава, па паперах мы шэсць гадоў пражылі ў аварыйным доме! І ніхто не клапаціўся пра тое, што сем'і з дзецьмі жывуць у такіх небяспечных умовах. Мы гатовыя нават удзельнічаць у рамонце, збіраць грошы на аднаўленне дома, але такі варыянт нікому не патрэбны... Такое ўражанне, што дом зрабілі аварыйным, каб каму-небудзь аддаць прынадны кавалачак пад забудову ў цэнтры горада. І спецыяльна не рабілі капітальны рамонт, каб знізіць кошт кватэр у доме.

Жыхары ўжо два гады адстойваюць у судзе сваё права жыць у гэтым доме. Кажуць, што здавацца не маюць намеру. Больш за тое, вывучыўшы сітуацыю, яны напісалі зварот у гарадскую пракуратуру і Генеральную пракуратуру Беларусі.

- Калі столькі часу не было капітальнага рамонту, куды сышлі нашы грошы? - задаюць слушнае пытанне жыхары дома па Астроўскага. - Менавіта таму мы і звярнуліся ў пракуратуру з просьбай распачаць крымінальную справу па артыкулах 210 «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» і 425 «Бяздзейнасць службовай асобы» Крымінальнага кодэкса Беларусі.

- Так, зварот жыхароў дома па вуліцы Астроўскага, 10 да нас паступіў. Цяпер ён на разглядзе, - пацвердзілі інфармацыю ў пракуратуры горада Брэста.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках