3 траўня 2024, Пятніца, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВНУ будуць самі вызначаць памер платы за навучанне

28
ВНУ будуць самі вызначаць памер платы за навучанне

З такой ініцыятывай выступіў Савет рэктараў вышэйшых навучальных устаноў.

На лютаўскай калегіі Мінадукацыі віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік падтрымаў пазіцыю кіраўнікоў ВНУ, піша «Інтэрфакс».

«Гэтае пытанне трэба абмеркаваць, але мы плануем, па меншай меры, з новага навучальнага года адысці ад рэгулявання кошту навучання. Вырашайце самі: усё павінна каштаваць столькі, колькі яно каштуе», - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.

Апошні раз плата за навучанне ў беларускіх ВНУ павышалася перад пачаткам 2013/2014 навучальнага года. Рост тарыфаў склаў у межах 20%. Звязана гэта было, у прыватнасці, з тым, што на працягу 2012/2013 навучальнага года памер платы не мяняўся, у той час як стаўка тарыфнага разраду ў краіне павышалася тры разы.

Нават пасля павышэння платы за внузскае навучанне прадстаўнікі асобных ВНУ наракалі на тое, што рэнтабельнасць адукацыйных паслуг складала ўсяго каля 4%. А ў цэлым лічбы апынуліся несупастаўнымі з расейскімі, украінскімі і польскімі.

Расходы на фінансаванне галіны адукацыі ў 2013 годзе склалі Br35,8 трлн, або 5,6% ВУП, паведаміў на пасяджэнні калегіі міністр адукацыі РБ Сяргей Маскевіч. А Анатоль Тозік падзяліўся планамі ўрада на бліжэйшую перспектыву. «Мы будзем старацца ўтрымаць фінансаванне сферы адукацыі на ўзроўні 6% ВУП, - цытуе яго словы прэс-цэнтр Мінадукацыі. - У гэтым годзе ў бюджэце прадугледжаны намінальны рост заработнай платы па ўсёй сістэме дзесьці на 14-16%, астатняе давайце паспрабуем пашукаць унутры сферы».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках