3 траўня 2024, Пятніца, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт ва ўсім свеце можа стаць бясплатным ў 2015 годзе

42
Інтэрнэт ва ўсім свеце можа стаць бясплатным ў 2015 годзе

Бясплатны доступ да сусветнага павуціння зможа атрымаць жыхар любой краіны, нават той, у якой ёсць інтэрнэт-цэнзура.

Кампанія Media Development Investment Fund (MDIF) заявіла пра запуск новага праекту Outernet. У рамках праекта спецыялісты плануюць запусціць на калязямную арбіту некалькі тэлекамунікацыйных спадарожнікаў CubeSat. Спецыяльнае пакрыццё дазволіць ім знаходзіцца на вышыні прыкладна 200 кіламетраў. На думку экспертаў, калі звязаць іх у адзіную сетку, можна атрымаць доступ у Інтэрнэт з дапамогай Wi-Fi. Дзякуючы гэтаму адкрыццю, доступ да сеткі з'явіцца нават у жыхароў тых краін, дзе назіраецца інтэрнэт-цэнзура ці проста ёсць цяжкасці з online-падключэннем, пішуць «Белорусские новости».

Натуральна, што такі праект ужо падтрымала ўся інтэрнэт-грамадскасць. На студзень 2015 года намечаны запуск і тэставанне групы спадарожнікаў, а ў чэрвені таго ж года сетка Outernet магла б запрацаваць.

Калі рэалізацыя праекта не сарвецца з-за недахопу грошай, ён стане, сапраўды, рэвалюцыйным.

Нагадаем, што сёння вялікая колькасць краін мае тыя ці іншыя праблемы з доступам у Сусветную сетку. Адной з самых закрытых ў гэтым пытанні лічыцца Паўночная Карэя. На Кубе назіраецца адзін з самых нізкіх паказчыкаў распаўсюджвання ПК сярод мясцовага насельніцтва. Грамадзяне карыстаюцца інтэрнэтам праз урадавыя пункты доступу, дзе вядзецца маніторынг за кожным IP.

Блогераў, якія крытыкуюць у інтэрнэце ўрад ці рэлігійных фігур Ірана, затрымлівае паліцыя і з імі праводзяцца «тлумачальныя размовы». Урад патрабуе, каб кожны чалавек, які вядзе свой блог у гэтай краіне, рэгістраваў свой рэсурс у Міністэрстве Мастацтва і Культуры.

Мноства правайдэраў, якія працуюць у Кітаі, абавязаныя ўстанаўліваць фільтры, блакаваць сайты, якія не падабаюцца ўраду, знішчаць аналагічны кантэнт і весці кантроль за паштовым трафікам.

Падобныя ўзаемаадносіны паміж урадам і інтэрнэтам склаліся ў Туркменістане, В'етнаме, Тунісе, Сірыі, Саудаўскай Аравіі, Бірме.

У кастрычніку 2013 года Праваабарончая арганізацыя Freedom House у чарговы раз аднесла Беларусь да групы краін з несвабодным інтэрнэтам.

У даклад Freedom House аб свабодзе інтэрнэту ў 2013 годзе ўключаныя 60 краін. З іх 29 блакавалі або фільтравалі ў інтэрнэце інфармацыю палітычнага і сацыяльнага характару, адзначаюць праваабаронцы. На мапе відаць, што Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе свабода інтэрнэту абмяжоўваецца.

Індэкс свабоды інтэрнэту ў Беларусі складае 67 балаў. З краін постсавецкай прасторы ніжэй за Беларусь у гэтым спісе толькі Узбекістан - 78 балаў. Казахстан атрымаў 59 балаў, Расея - 54, Азербайджан - 52, Кыргызстан - 35, Украіна - 28, Грузія - 26.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках