3 траўня 2024, Пятніца, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыры знялі на відэа захоп самалёта з Эфіопіі

1

На запісы чуваць, якія каманды аддае пілот пасажырам у першыя хвіліны пасля захопу.

Пасажыры рэйса Адыс-Абеба - Рым знялі на відэа захоп самалёта другім пілотам. На запісы выразна чуваць, як авіяпірат загадвае шакаваным пасажырам заставацца на месцах і трымаць рукі за галавой, піша Life News.

Нагадаем, Boeing-767 авіякампаніі Ethiopian Airlines захапілі 17 лютага раніцай.

Авіяпіратам, які пасадзіў самалёт з каля 200 пасажырамі на борце ў Жэневе, апынуўся другі пілот. Прычынай дзіўнага ўчынку лётчык, які мае эфіопскае грамадзянства, назваў жаданне атрымаць палітычны прытулак у Швейцарыі.

Цікава, што ніхто з пасажыраў самалёта не здагадаўся, што яны прызямліліся ў Жэневе. Злачынец сам адчыніў кабіну самалёта, выкінуў вяроўку і па ёй спусціўся за борт. Пасля гэтага мужчына здаўся ўладам і ва ўсім прызнаўся. Ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Згоншчыку самалёта пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках