4 траўня 2024, Субота, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўгену Будзінасу споўнілася б 70 гадоў

5
Яўгену Будзінасу споўнілася б 70 гадоў

70 гадоў таму нарадзіўся Яўген Будзінас - дырэктар першага ў Беларусі прыватнага музея матэрыяльнай культуры «Дудуткі».

Нарадзіўся Яўген Будзінас 18 лютага 1944 у Маскве ў сям'і былога рэвалюцыйнага камісара Жамойціі, рэпрэсаванага, рэабілітаванага і адпраўленага на пенсію. У 1946 годзе яго сям'я пераехала ў Вільню. Вучыўся ў школе рабочай моладзі (1961), адначасова працаваў лабарантам Віленскага радыётэхнічнага вучылішча (1960-1961). Вучыўся завочна ў радыётэхнічным інстытуце (спачатку ў Разанскім, затым у Менскім, які скончыў у 1972 годзе). Працаваў слесарам, манцёрам, цесляром, камісарам камсамольска-маладзёжнага будатрада ў Цюменскай вобласці, затым настаўнікам матэматыкі, рускай мовы і літаратуры вячэрняй школы ў пасёлку Светлы Цюменскай вобласці (1967-1968). З 1968 года на журналісцкай працы ў Менску - працаваў літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзела ў газеце «Знамя юности» (1968-1972), уласным карэспандэнтам АПН (цяпер РІА «Новости») у БССР (1972-1975), карэспандэнтам часопіса «Рабочая смена» (1975-1976), спецыяльным карэспандэнтам часопіса «Дружба народов» па БССР і Прыбалтыцы (з 1982). З'яўляўся членам Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 года, старшынёй праўлення выдавецтва «Паліфакт» (1989-1997).

Выдавец серыі «Вынікі стагоддзя». У 1994 стварыў музей «Дудуткі», у якім сабраныя матэрыялы пра жыццё беларускай правінцыі XIX стагоддзя. Па старадаўніх тэхналогіях тут працуюць кухня, млын, сталярная майстэрня, вырабляецца сыр; сабраная калекцыя старадаўніх машын і да т.п. Цяпер на базе музея працуе турыстычная фірма, «Дудуткі» любяць наведваць і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1986). Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1985).

Памёр 4 кастрычніка 2007 года. Пахаваны ў Дудутках.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках