4 траўня 2024, Субота, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія комікі паказалі, як глядзець зімовыя Гульні ў Сочы

21

Дуэт амерыканскіх комікаў Rhett and Link даў парады амерыканскім заўзятарам.

Дуэт амерыканскіх комікаў Рэта Джэймса МакЛафліна і Чарльза Лінкальна «Лінка» Ніла, больш вядомы як Rhett and Link, знялі ролік пра тое, як правільна глядзець зімовыя Алімпійскія гульні, седзячы дома перад тэлевізарам, піша metronews.ru.

«Вы збіраецеся глядзець Гульні па тэлевізары, таму што гэта тое, у чым вы моцныя, - гаворыць голас за кадрам на англійскай мове з характэрна рускім акцэнтам. - І вельмі важна максімізаваць задавальненне ад працэсу».

«Выключыце ацяпленне, надзеньце традыцыйную вушанку, знайдзіце бабулю (з харектерным націскам на другі склад), якая прыгатуе вам стравы з бульбы», - гэта ўсяго толькі некалькі парадаў, якія амерыканцы даюць заўзятарам.

Таксама знакамітыя комікі Рэт і Лінк раяць ператварыць ванны пакой у лазню і накруціць валасы на бігудзі.

Дуэт Rhett and Link набыў вядомасць у асноўным дзякуючы створаным імі «вірусным» відэа і малабюджэтнай рэкламе кампаній па ўсім ЗША. Свае працы яны выкладаюць у інтэрнэце на двух каналах на YouTube, адзін з якіх - RhettandLink - мае больш за мільён падпісчыкаў і больш за 200 мільёнаў праглядаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках