3 траўня 2024, Пятніца, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - лідар па кантрабандзе цыгарэт у Польшчу

11
Беларусь - лідар па кантрабандзе цыгарэт у Польшчу

У 2013 годзе колькасць нелегальных беларускіх цыгарэт у суседняй краіне вырасла на 60%.

Даследаванне пустых цыгарэтных пачкаў паказвае, што ў 2012 годзе (вынікі новых даследаванняў яшчэ не апублікаваныя) 13-14% з іх не мелі польскіх акцызных знакаў. «Шэры» рынак цыгарэт ацэньваецца ў 14 мільярдаў штук штогод, а самі палякі выкурваюць каля 57 мільярдаў штук у год, піша Dziennik Gazeta Prawna (пераклад - charter97.org).

На дадзены момант на рынку кантрабандных цыгарэт пераважаюць не так званыя «мурашкі» (дробныя кантрабандысты - заўв. рэд.), а самыя сапраўдныя цыгарэтныя мафіі, праз рукі якіх штогод праходзіць тавар агульным коштам 5 мільярдаў злотых (1,6 мільярдаў даляраў). Частка яго асядае ў Польшчы, а частка ідзе ў краіны Заходняй Еўропы.

Пра актывізацыю такіх арганізаваных груп сведчыць, напрыклад, тое, што ў мінулым годзе памежны рух з Беларуссю вырас менш, чым на 3%, а колькасць кантрабандных цыгарэт з гэтай краіны, даступных на нелегальным рынку, на 60%.

Таксама варта адзначыць, што за апошнія пяць гадоў кантрабанда беларускіх цыгарэт у ЕЗ павялічылася ў 23 разы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках