3 траўня 2024, Пятніца, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наваполацкая спецаўтабаза» купляе машыну за 333 мільёна

12

Гэтая сума роўная месячнай зарплаце 110 работнікаў.

«Наваполацкая спецаўтабаза» абвясціла тэндэр на закупку легкавога аўтамабіля коштам 332,75 млн рублёў. Машына па кошце ледзь упісваецца ў абмежаванне ў 25 тыс. еўра, а па курсе Нацбанка на 18 лютага нават перавышае ліміт, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Фінансуецца закупка з уласных сродкаў.

Прадстаўнікам «Наваполацкай спецаўтабазы», як вынікае з умоў закупкі, у машыне неабходныя 17-цалевыя колы і 7-ступеністая АКПП, бензінавы рухавік аб'ёмам 1,8 літра, ацынкаваны кузаў «хэтчбэк».

Пад заяўленыя параметры падышла б Skoda Octavia у максімальнай камплектацыі Elegance за 24 800 еўра, але 17-цалевыя колы на гэтую мадэль беларускія дылеры не ставяць нават у якасці опцыі. Зрэшты, падыдзе і Skoda Superb за 24 990 еўра, якая прапануецца на акцыйных умовах: там таксама 16-цалевыя колы, але іх можна замяніць апцыянальна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках