4 траўня 2024, Субота, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя падпалілі офіс Партыі рэгіёнаў у Кіеве

5

Офіс Партыі рэгіёнаў у Галасееўскім раёне Кіева падвергнуўся нападу.

Пра гэта сёння паведаміў каардынатар Грамадзянскага руху Спільна справа Аляксандр Данілюк, піша выданне «День».

«Пачалася непазбежная зваротная рэакцыя. Толькі што быў спалены офіс Партыі рэгіёнаў у Галасееўскім раёне горада Кіева», - адзначыў Данілюк.

Прэс-служба Партыі рэгіёнаў сітуацыю не каментуе, а афіцыйны сайт адчувае тэхнічныя праблемы.

Фота: @euromaidan

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпастнога вала некалькі ўдзельнікаў мітынгу ўзлезлі на аўтамабілі, якія перагароджвалі дарогу, і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Пазней з'явілася інфармацыя, што на вуліцы Грушэўскага, па словах відавочцаў, загінулі дэманстранты. Як паведаміў тэлеканал Еспресо TV са спасылкай на прадстаўніка медыцынскай службы Еўрамайдана, нібыта ад рук снайпера загінулі два мітынгоўца ва ўзросце 30-35 гадоў, яны атрымалі кулявыя раненні ў галаву. Таксама прадстаўнік паведаміў, што, верагодна, снайпер вядзе агонь з шостага паверху аднаго з будынкаў на вуліцы Грушэўскага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках