4 траўня 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На забарону карункавых трусоў у МС адрэагавалі фотажабамі

7

Забарону карункавых трусоў высмеялі ў сацсетках.

Інфармацыі аб тым, што на тэрыторыі Расеі, Беларусі і Казахстана ўведзеная забарона на вытворчасць, увоз і продаж карункавых трусоў, паколькі гэтая прадукцыя не адпавядае тэхрэгламенту Мытнага саюза, без перабольшання стала адной з самых папулярных навін у мінулыя выходныя.

Жыхары краін Мытнага саюза да гэтага часу не могуць зразумець, чым жа сапраўды выклікана гэтае рашэнне. Больш за тое, у Казахстане абураныя жанчыны зусім выйшлі на акцыю пратэсту, надзеўшы на галовы карункавыя трусы, піша an.crimea.ua.

У сацыяльных сетках не толькі абмяркоўваюць новаўвядзенне, праводзяць апытанні і будуюць прагнозы, але і па традыцыі прыдумляюць фотажабы.

Найбольш папулярныя з іх прапануем вашай увазе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках