3 траўня 2024, Пятніца, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: сілавікі страляюць у дэманстрантаў з драбавікоў

2

Журналісты знялі кадры стральбы па ўдзельніках пратэстаў у цэнтры Кіева.

«На Шаўковічнай міліцыя страляе ў пратэстоўцаў з драбавікоў, і кідае камяні», - напісаў сведка таго, што адбываецца, у акаўнце выдання «Аргумент» у «Твітэры».

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпастнога вала некалькі ўдзельнікаў мітынгу ўзлезлі на аўтамабілі, якія перагароджвалі дарогу, і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Дзесяткі чалавек як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў, атрымалі раненні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках