4 траўня 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвежцы абышлі Расею ў медальным заліку Алімпіяды

9
Нарвежцы абышлі Расею ў медальным заліку Алімпіяды

Нарвежац Эміль Хегле Свендсэн першынстваваў у двойчы перанесеным з-за туману мужчынскім біятлонным мас-старце на 15 км.

Француз Мартэн Фуркад спыніўся літаральна ў кроку ад свайго трэцяга запар залатога медаля Сочы - лідараў разважыў фотафініш. Трэцяе месца заняў Андржэй Моравец з Чэхіі ( +13.8), піша NEWSru.com.

Поспех нарвежцаў дазволіў ім пасунуць Расею на трэцяе месца ў агульнакамандным заліку.

Перад стартам гонкі да туману, з-за якога яна адкладалася ў нядзелю і панядзелак, дадаўся моцны снегапад. Тым не менш, з паўгадзінным спазненнем спаборніцтвы ўсё ж пачаліся.

Пасля першай стральбы гонку ўзначалілі расейцы Яўген Гаранічаў і Антон Шыпулін, паміж якімі ўклініўся Свендсэн. Усцюгаў яшчэ да стрэльбішча страціў некалькі каштоўных секунд у сутыкненні з канадскім біятланістам. Фуркад трымаўся ў цені з адным промахам.

Асечкі на другім рубяжы адкінулі Гаранічава і Шыпуліна на 6 і 7 месцы, наперад выйшаў Свендсэн. На трэцяй стральбе гаспадары фактычна выбылі з барацьбы за ўзнагароды. Кожны з іх не зачыніў па адной мішэні, а Дзмітрый Малышка - дзве.

Свендсэн з Моравецам, хоць і адстраляліся чыста, падпусцілі да сябе фаварыта гонкі - Фуркада. Гэтая тройца, бездакорна правёўшы апошнюю «стойку», у выніку і панеслася да фінішу размяркоўваць паміж сабой алімпійскія медалі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках