4 траўня 2024, Субота, 0:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчыя высвятляюць прычыны смерці менскага школьніка

5
Следчыя высвятляюць прычыны смерці менскага школьніка

Следчыя і эксперты высвятляюць прычыны смерці вучня адной з менскіх школ са спартыўным ухілам.

У сацсетках з'явілася інфармацыя пра тое, што школьнік памёр у выніку палення «спайса».

«Па факце смерці 15-гадовага школьніка праводзіцца паверка. І толькі па яе выніках можна будзе назваць прычыну смерці», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад»у аўторак у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі.

«На месцы здарэння працавала следчая група. Праведзены шэраг аглядаў і іншых следчых дзеянняў. У рамках праверкі прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, накіраваных на ўстанаўленне прычын і абставінаў смерці школьніка», - адзначылі ў СК.

У шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў з'явілася інфармацыя са спасылкай на сацсетку пра тое, што памёр вучань 9 класа адной з менскіх школ са спартыўным ухілам, яшчэ два вучні знаходзяцца ў рэанімацыі. Сярод прычын здарэння карыстальнікі сацсетак назвалі «перадазіроўку «спайсам».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках