3 траўня 2024, Пятніца, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лешчанка апалчыўся на Плюшчанку

16
Лешчанка апалчыўся на Плюшчанку

Легенда расейскай эстрады Леў Лешчанка, які знаходзіцца на Алімпійскіх гульнях у Сочы, раскрытыкаваў фігурыста Яўгена Плюшчанку.

Па словах Льва Лешчанкі, спорт ператварылі ў шоў-бізнэс, а гэта рэчы несумяшчальныя, піша sport-express.ru.

- Жэня Плюшчанка мяне трошкі засмуціў, - сказаў Лешчанка.

- Трошкі?!

- Думаю, стратэгічна гэта быў няправільны ход перш за ўсё федэрацыі.

- Вам не здалося, што ў гэтай гісторыі шмат шоў-бізнесу - у горшым разуменні?

- Так, вядома, пра што гаварыць! Ператварылі спорт у шоў-бізнес, а гэта рэчы несумяшчальныя. Зусім іншая гісторыя.

- Дапусцiм, зараз Плюшчанка падыдзе да нас. Што яму скажаце?

- Ды нічога. Прайду міма. Ужо міма Рудкоўскай прайду - гэта дакладна. Хоць міма Жэні, напэўна, не прайду, гэта я пагарачыўся. Проста не буду з ім на гэтую тэму размаўляць. Гэта ж яго асабістае жыццё, правільна?

- А ці не грамадскае?

- Асабістае. Але яны здзейснілі памылку. Зразумела, што трэба жыць далей, трэба быць здаровым. Зарабляць грошы. Але калі ты здымаешся са спаборніцтваў і тут жа кажаш, што не збіраешся адмяняць гастролі, - гэта што?

- Гэта вельмі дзіўна.

- Ды не «дзіўна» гэта, а блюзнерства! Ну, ці вытрымалі б паўзу, потым казалі. Паведамілі, што раптам аднавіўся.

Нагадаем, 13 лютага расейскі фігурыст Яўген Плюшчанка зняўся з індывідуальнага турніру на Алімпіядзе ў Сочы. Рашэнне было прынята проста перад выступленнем фігурыста. Яўген Плюшчанка гэтым вечарам выйшаў на размінку і быў гатовы ўзяць удзел у спаборніцтвах. Аднак падчас размінкі, выканаўшы шэраг элементаў, ён адчуў боль у спіне. У выніку спартсмен вырашыў не выходзіць на старт.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках