4 траўня 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэманстранты раззброілі «цітушак» і адабралі петарды з цвікамі

4
Дэманстранты раззброілі «цітушак» і адабралі петарды з цвікамі

Дэпутаты «Свабоды» ў Кіеве прадухілілі правакацыю з боку ўладаў.

Людзі характэрнай знешнасці рыхтавалі правакацыі - кінуць у натоўп петарды, што магло б пацягнуць вялікую колькасць пацярпелых. Журналістам у Вярхоўнай Радзе паказалі петарды, абматаныя цвікамі, перадае ЛІГАБізнесІнформ.

Народны дэпутат ад партыі «Свабода» Міхаіл Галаўко паведаміў, што яны былі адабраныя ў цітушак у Марыінскім парку.

«Мы толькі што ў Марыінскім парку злавілі прадстаўнікоў, так бы мовіць, цітушак, якія рыхтавалі правакацыі - кінуць у натоўп гэтыя петарды, абматаныя цвікамі, што можа пацягнуць за сабой ірваныя раны і вялікую колькасць пацярпелых. Гэта павінна было быць прадстаўлена, як быццам петарды паляцелі з боку мітынгоўцаў, каб дыскрэдытаваць нашу акцыю і абвінаваціць ва ўжыванні сілы», - сказаў Галаўко.

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпастнога вала некалькі ўдзельнікаў мітынгу ўзлезлі на аўтамабілі, якія перагароджвалі дарогу, і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Дзесяткі чалавек як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раненні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках