3 траўня 2024, Пятніца, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На 40 менскіх вуліцах хуткасць знізяць да 20 км/г

21
На 40 менскіх вуліцах хуткасць знізяць да 20 км/г

З 60 да 20 км/г знізіцца дазволеная хуткасць руху на чатырох дзесятках сталічных вуліц.

Пра гэта паведаміла аглядальніку партала «Інтэрфакс» кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Таццяна Харлінская.

«Гаворка ідзе пра ліквідацыю супярэчнасцяў паміж практычным і юрыдычным статусам шэрагу менскіх вуліц. Ёсць шмат, па сутнасці, дваровых тэрыторый, якія дэ-юрэ зусім нядаўна з'яўляліся вуліцай з хуткасным рэжымам у 60 км/г, - распавяла прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі. - Мы правялі аналіз ціхіх дваровых вуліц і прымаем меры па забеспячэнню бяспекі дарожнага руху. Такая праца рэгулярна праводзіцца ДАІ».

У прыватнасці, як паведаміла Харлінская, ужо распрацаваныя і перададзеныя на рэалізацыю мерапрыемствы па ўстанаўленні «ляжачых паліцэйскіх» на вуліцах Хмарынскай, Ліпавай, Зялёналугскай, Расонскай, Сасновы бор, Іодкаўскай, Завадской, Земляробчай, Якубава, Купрэвіча, Герасіменкі, Бягомльскай, Перадавой, Жасмінавай, Цімашэнкі, Шамякіна, Карбышава, Каржанеўскага, Бельскага, Гарэцкага, Сядых, Ярашэвіцкай, Слабадской, Ясеніна, Берута, Скрыпнікава, Маўра, Докшыцкай, Камуністычнай, Цікоцкага, Гая, Нававіленскай. А таксама на мясцовых праездах паміж вуліцамі Крапоткіна і Старавіленскай, Касманаўтаў і Курганнай, Алібегава.

Усяго на працягу 2014 года запланаваная ўсталёўка 85 штучных няроўнасцяў на праезнай частцы, з якіх 30 з'явіцца на вуліцах у прыватным сектары і ў дваровых тэрыторыях.

Акрамя гэтага, на вуліцах Заводскай, Садовай, 3-м Харкаўскім і 1-м Радыятарным завулках будуць арганізаваныя жылыя зоны і ўсталяваныя адпаведныя дарожныя знакі «Жылая зона» і «Канец жылой зоны».

Таксама плануецца ўсталёўка знакаў «Жылая зона» і «Тупік» на Грыбным завулку, у раёне дома №9 па вуліцы Пажарскага, і знака «Тупік» у раёне перасячэння Грыбнога завулка і вуліцы Арцёма. Каб выключыць транзітны рух праз дваровую тэрыторыю каля дома №28 у Грыбным завулку, ужо ўсталяваны бартавы камень і жалезабетонныя блокі.

У Дзяржаўтаінспекцыі таксама заклікаюць грамадзян, якія ведаюць вуліцы, якія не ўвайшлі ў спіс, - калі тыя праходзяць праз дваровую тэрыторыю і рух транспарту на высокай хуткасці можа ствараць асаблівую небяспеку для руху пешаходаў - звяртацца ў дзяжурную частку.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках