3 траўня 2024, Пятніца, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Батькивщина»: Улада не гатовая вырашаць канфлікт мірным шляхам

1
«Батькивщина»: Улада не гатовая вырашаць канфлікт мірным шляхам

Адказнасць за сутыкненні на вуліцах Кіева ляжыць на афіцыйных уладах Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў заяве партыі «Батькивщина».

«18 лютага актывісты Майдана і неабыякавыя грамадзяне Украіны мірна пайшлі да Вярхоўнай Рады для правядзення там мітынгу з патрабаваннем да дэпутатаў вяртання да рэдакцыі Канстытуцыі 2004 года.

У той жа час , калі пратэстоўцы падышлі да парламента, аказалася, што там іх чакае ўзброены да зубоў «Беркут», а таксама шматлікія асобы крымінальнай знешнасці, так званыя «цітушкі», якія знаходзіліся пад аховай спецназа», - гаворыцца ў заяве.

«Батькивщина нагадвае, што сілавікі і «цітушкі» груба перашкаджалі мірнаму правядзенню акцыі пратэсту пад Вярхоўнай Радай і ўчынілі адкрытую правакацыю, калі пачалі кідаць у мірных грамадзян выбуховыя прылады. Таму пратэстоўцам вымушана давялося прыняць меры самаабароны.

У партыі заяўляюць, што поўную адказнасць за сённяшні выбліск гвалту на вуліцах Кіева нясе рэжым Януковіча, які ў чарговы раз адмовіўся пачуць патрабаванні грамадства і ўнесці на разгляд парламента пастанову аб вяртанні да Канстытуцыі 2004 года.

«Сёння ўлада прадэманстравала, што яна не гатовая да вырашэння палітычнага крызісу мірным шляхам, шляхам пошуку кампрамісаў з апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю. Калі ўлада ўпарта не чуе ўласны народ у сценах парламента, тады ўслых пачынае гаварыць вуліца», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпастнога вала некалькі ўдзельнікаў мітынгу ўзлезлі на аўтамабілі, якія перагароджвалі дарогу, і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Дзесяткі чалавек як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раненні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках