3 траўня 2024, Пятніца, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гульню прастолаў» абвінавацілі ў росце колькасці кінутых хаскі

3
«Гульню прастолаў» абвінавацілі ў росце колькасці кінутых хаскі

Папулярнасць амерыканскага серыяла «Гульня прастолаў» прывяла да таго, што людзі сталі часцей адмаўляцца ад сабак пароды хаскі.

Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі брытанскай дабрачыннай арганізацыі «Сіні крыж», якая абараняе правы жывёл.

У свеце «Гульняў прастолаў» існуе жывёла лютавоўк, якая знешне моцна нагадвае сібірскіх хаскі. Адным з уладальнікаў лютоваўка з'яўляецца папулярны герой серыяла Джон Сноў, якога іграе Кіт Хэрынгтан, піша «Газета.Ru».

Арганізацыя адзначае, што фанаты «Гульняў прастолаў» і іншых фэнтэзі-серыялаў і фільмаў сталі часцей набываць сабе сабак, якія нагадваюць ваўкоў. Аднак утрымліваць такіх жывёл аказалася многім не па кішэні, у выніку чаго ўладальнікі сабак вымушаныя былі адмаўляцца ад іх.

Паводле ацэнкі «Сіняга крыжа», лік кінутых сабак хаскі павялічыўся на 420%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках